Міжнародны дзень роднай мовы!

21.02.2023

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 14 г. Маладзечна таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Для дзяцей былі арганізаваны выставы кніг беларускіх пісьменнікаў, была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”, праведзены розныя гульні.

Для выхаванцаў старэйшай групы №6 была арганізавана экскурсія ў цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча. Для нашых выхаванцаў быў праведзены квэст, дзе дзеці выконвалі розныя заданні: гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, шукалі жывёл. Таксама нашы выхаванцы даведаліся шмат новых беларускіх пісьменнікаў, разгледзелі беларускія часопісы для дзяцей. Час прайшоў хутка, цікава, пацешна, а галоўнае пазнавальна, усе заданні былі на беларускай мове і нашы выхаванцы змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці роднай мовы.