Растим маленького патриота вместе!

Удивительный мир детства "Онлайн-экскурсии"

Уважаемые родители!

Предлагаем вашему вниманию обучающие видеоролики-экскурсии

об объектах социального окружения

 

  • Откуда в наш дом приходит электричество?

                       

  • Экскурсия в Минский областной театр кукол "Батлейка"

                           

  • Экскурсия на фабрику ООО "Марк Формэль         

                                

  • Экскурсия в Молодечненский музыкальный колледж имени М.К. Огинского                                    

  • Экскурсия на конно-спортивный комплекс "Полочаны"             

  • Экскурсия в "Мир спортивных лошадей"                                                                   

свернуть

Тематический день "День Победы"

 Тематический день «День Победы»

 

Цель: Формирование представлений о Великой Отечественной войне (воспитание патриотических чувств у детей дошкольного возраста) на основе уже имеющихся представлений о войне.

Задачи: 

- Развивать интерес к прошлому нашего города, края, страны;

- Познакомить с ходом военных действий во время Великой Отечественной войны, со странами – участницами боевых действий, с городами героями;

- Показать мужество и героизм людей в ходе Великой Отечественной войны;

- Развивать восприятие произведений литературы, живописи, музыки.

 

 

№ п/п

Мероприятия

Ответственный

1

Рассматривание фотоальбомов о памятных местах города Гродно и Республики Беларусь.

Воспитатели дошкольного образования

2

Выставка детского рисунка на тему «Этот День Победы!»

Воспитатели дошкольного образования

3

Тематическая выставка «Государственная символика Республики Беларусь»

Воспитатели дошкольного образования

4

Музыкальная гостиная

«Вечер солдатской песни»

Музыкальный руководитель

5

Выставка художественной литературы, наглядно-дидактической и методических пособий «Детям о войне».

Заместитель заведующего по основной деятельности

6

Викторина для педагогов «Что я знаю о войне…»

Заместитель заведующего по основной деятельности

7

Возложение цветов к мемориальному комплексу

Родители (законные представители) воспитанников

8

Конкурс чтецов «Героям Победы – спасибо

Воспитатели дошкольного образования средних и старших групп

свернуть

Тематический день "День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь"

План мероприятий, посвященных празднованию Дня Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь

№ п/п

Мероприятие

Ответственный

1

Прослушивание Государственного гимна Республики Беларусь перед началом занятий в средних и старших группах

Воспитатели дошкольного образования

2

Тематические занятия «Наш герб. Наш флаг. Наш гимн»

 

Воспитатели дошкольного образования

3

 Выставка рисунков «Моя Родина – Беларусь!»

Воспитатели дошкольного образования

4

Информационный материал на сайте учреждения «Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна»

 

Заместитель заведующего по основной деятельности

свернуть

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочацца павясці з вамі  размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.

Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.

Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.

Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.

I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!

 

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

свернуть

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь 

   Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга.

   Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сьцягу. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1: 2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.

   Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь падымаецца або ўстанаўлiваецца:

  • на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь - пастаянна;
  • на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - пастаянна;
  • на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - пастаянна;
  • на будынках органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь - пастаянна;
  • на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў - пастаянна, а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, - на час правядзення пасяджэнняў;
  • на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, на марскіх судах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, - у парадку, якi вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • у памяшканнях для галасавання - у дні выбараў і рэферэндумаў;
  • у вайсковых частках Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;
  • на памежных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • на марскіх судах, судах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
  • на спартыўных арэнах - у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў - пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
  • на іншых аб'ектах па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па рашэнні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, падчас народных, працоўных, сямейных святаў і ў іншыя памятныя дні.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

   Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

   Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змяшчаецца:

  • на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; ў памяшканнях шэрагу іншых дзяржаўных устаноў;
  • на пячатках і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д .;
  • на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
  • на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якія выдаюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь;
  • на памежных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.
свернуть

Беларускі арнамент і ўзор

Ўзоры і арнаменты - асаблівы від народнай творчасці, цесна звязаны з тэрмінам «дэкор», закліканы не толькі ўпрыгожваць прадметы і адзенне, але і ўяўляе сабой цэлую складаную структуру.

   Беларускі арнамент адрозніваецца багаццем каларыту і мноствам разнавіднасцяў формаў ўзораў. У апошні час ён стаў вельмі папулярны не толькі ў людзей ва ўзросце, але і сярод моладзі.

малюнак

   Схемы ўзораў ўжываюцца не толькі ў дызайне інтэр'ераў, але і ў афармленні адзення.

Асаблівасці беларускіх узораў

   Яркімі адметнымі рысамі арнаментаў Беларусі можна назваць пераважнае выкарыстанне розных геаметрычных фігур:

  • квадрат;
  • ромб;
  • чатырохкутнік;
  • паласы і іх дэталі

малюнакСігналы абмеркавання

   У некаторых выпадках ажыццяўлялася плыўнае перацяканне фігур у раслінныя матывы. Што характэрна для беларускіх узораў - гэта адсутнасць у іх сімвалаў смерці. Для беларусаў арнамент - гэта свайго роду абярэг, які павінен змяшчаць у сабе толькі станоўчае. Зразумела, патрэбы ў стварэнні абярэгаў з выявамі гора, смерці або болю не было.

   Нацыянальны арнамент Беларусі - гэта нязменны белы фон з чырвонымі малюнкамі на ім. Лічыцца, што толькі ў гэтай нацыянальнасці атрымалася захаваць нязменным першапачатковы выгляд узораў, якія існавалі яшчэ з часоў старажытнаславянскіх плямёнаў. Белы колер прызнана пазначае чысціню і адкрытасць, а ўся агніста-чырвоны адлюстроўвае кроў, сонца і, адпаведна, жыццёвую сілу. Чорны колер пачалі ўжываць з канца пазамінулага стагоддзя, але ў мізэрных колькасцях. Іншыя каляровыя гамы пры гэтым не выкарыстоўваліся.

малюнак

Разнастайнасць формаў сімвалаў абумоўлена шырокім асартыментам матываў, пераважных народамі Беларусі:

Геаметрычны матыў - самы папулярны выгляд. Уключае ў сябе:

  • кругі;
  • зоркі;
  • ромбы;
  • кропкі;
  • стужкі;
  • лініі, прамыя, ламаныя або зігзагападобныя;
  • шасцікутнікі;
  • крыжы.

Раслінны матыў - сустракаецца ледзь радзей. Пераважна складаецца з:

  • кветак, асабліва акацыі і лотаса;
  • лісця;
  • пладоў, часцей за ўсё вінаграда.

Сігналы абмеркавання

малюнак

малюнак

Сімволіка беларускага арнаменту і яе тлумачэнне

   Разнавіднасцяў арнаменту можа быць мноства. Кожны мае сваё пэўнае значэнне, чым і абумоўлена іх прымяненне для розных мэтаў:

малюнак

свернуть

Виртуальные экскурсии по Республики Беларусь

Музеі Беларусі

Калі вы хочаце зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, абавязкова пабывайце ў этнаграфічным музеі або комплексе пад адкрытым небам.

Тут можна даведацца аб традыцыях і побыце беларускага народа, прыняць удзел у спрадвечных забавах, паслухаць фальклорныя песні і асвоіць беларускія танцы, паназіраць за работай майстроў і самім зрабіць сапраўдныя беларускія сувеніры, пакаштаваць стравы і напіткі нацыянальнай кухні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансан, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікаў дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Музей размешчаны за некалькі кіламетраў ад  Мінска  – паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, таму яго часта называюць "Музей ў Азярцы", "Музей "Строчыца", "Строчыцы"...

Ідэю стварэння комплексу пад адкрытым небам упершыню агучыў у 1908 годзе вядомы беларускі мастак  Фердынанд Рушчыц, але падзеі Першай і Другой сусветных войнаў, неабходнасць аднаўлення краіны на многія гады адклалі яго з'яўленне.

Беларускія народныя касцюмыУ 1976 годзе пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, этнографаў. У розных рэгіёнах Беларусі шукалі, вывучалі і перавозілі на месца музея помнікі драўлянай архітэктуры, прадметы побыту, рамёстваў і промыслаў.

І на працягу 1987-1994 гадоў адкрыліся экспазіцыі, якія прадстаўляюць архітэктуру, культуру і жыццёвы ўклад трох этнаграфічных рэгіёнаў - Цэнтральная Беларусь, Паазер'е і Падняпроўе. Сёння ў музеі каля 40 аб'ектаў, сярод якіх:

  • Пакроўская царква XVIII стагоддзя

  • царкоўна-прыходская школа

  • вятрак і свіран

  • карчма

  • кузня

  • лазня

  • хаты заможных і бедных сялян

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)У музеі дзейнічаюць выстаўкі "Транспартныя сродкі ў Беларусі", "Пчалярства ў Беларусі", "Беларускі лён", "Забродскія снасці" (аб рыбалоўстве у Беларусі).

Традыцыяй Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту стала правядзенне нацыянальных свят і абрадаў, фестываляў і канцэртаў:

  • Каляды

  • Масленіца

  • "Гуканне вясны"

  • Купалле

  • "Восеньскі фэст"

  • фолк-фестываль "Камяніца"

  • праект "Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам"

  • Дзень музеяў

Госці музея могуць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах і народных забавах, у карчме пакаштаваць сапраўдныя дранікі, верашчаку, збіцень, іншыя стравы і напоі традыцыйнай беларускай кухні.

Дзе знаходзіцца:
Мінскі раён, паміж в. Азярцо і в. Строчыца, на беразе ракі Пціч

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій  "Дудуткі"

 Музей "Дудуткі""Дудуткі" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі - размешчаны за 40 км ад  Мінска ў маляўнічай мясціне каля ракі Пціч.

У ваколіцах вёскі Дудзічы побач з комплексам калісьці знаходзіўся маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі Дудзічы ў буйны рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз".

Cтарадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзяДа 1800 года ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і рамесныя майстэрні, але і драўляная царква, вятрак, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы.

Ініцыятарам стварэння музея "Дудуткі", які адкрыўся ў 1994 годзе, стаў беларускі журналіст Яўген Будзінас. На аснове багатай гісторыі Дудзіч з'явіўся комплекс, дзе ўзноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя.

Сёння ў "Дудутках" адкрыты:

  • этнаграфічная галерэя з экспазіцыяй прадметаў побыту ΧVІІІ-ΧΧ стагоддзяў

  • рамесны двор (салома- і лозапляценне, ткацтва)

  • ганчарная майстэрня (музей керамікі)

  • майстэрня цесляра

  • старадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзя

  • сыраварня

  • пякарня

  • бровар (цэх самагонаварэння)

  • гараж з рэтра-аўтамабілямі (ЗІМ, Чайка, Хорх, Віліс, Фальксваген Жук, Ганомак, Фіят Тапаліна, Крайслер)

  • вятрак галандскага ўзору (збудаваны ў 1903-1905 гг. братамі Міхаілам і Іванам Паляковымі)

  • драўляная царква Іаана Прарока

  • стайня з пародзістымі конямі, поні, ішаком

  • заасад (каровы, авечкі, свінні, трусы, свойскія птушкі)

  • страусіная ферма

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій  "Дудуткі"Гасцям музейнага комплексу прапануюць дэгустацыі прадуктаў мясцовай вытворчасці ў бровары (самагон, хлеб, мёд, агурок), у пякарні (свежаспечаны хлеб, 3 віды сыроў, масла) і на ветраку (сялянскі хлеб з салам).

У комплексе ёсць кафэ ("Дудуткі", "Карчма"), бар "Шынок", гасцініца "Пціч", гасцявы дом з лазняй.

На працягу ўсяго года ў "Дудутках" праходзяць святы і фестывалі:

  • Масленіца

  • Адкрыццё і закрыццё сезона ("Спадчына Ельскіх")

  • Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці

  • Фестываль вулічных артыстаў

  • Пленэр кавалёў

  • Open air "Купалле"

  • Прастольнае свята Дудуткаўскага храма

  • Фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд"

  • Фэст "Этна Млын"

  • Свята "Трох Спасаў"

  • "Калядная выстаўка"

Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, за паўтара кіламетра ад вёскі Дудзічы

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"Заслаўе - адзін са старажытных гарадоў Беларусі: упершыню згадваецца ў летапісах пад 1127 годам, але заснаваны намнога раней.

Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".

Сёння музей-запаведнік змяшчае помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:

  • гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль)

  • курганныя могільнікі X-XI стст.

  • гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак)

  • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палавіна XVIII ст.)

  • палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх

Для шматлікіх наведвальнікаў адкрыты:

  • музейна-выставачны комплекс

  • этнаграфічны комплекс "Млын"

  • музей-ДОТ

  • Дзіцячы музей міфалогіі і лесу

Этнаграфічны комплекс "Млын"Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў Заслаўі паравога млына – помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Хата завознікаў, свіран, кузня.

У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.

Дзе знаходзіцца:
г. Заслаўе, вул. Рыначная, 4

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцыйГорад Ветка і яго наваколле – вельмі цікавы рэгіён на паўднёвым усходзе краіны, які стаў беларускім цэнтрам расколу праваслаўнай царквы канца XVII - XVIII стагоддзяў.

Веткаўскі музей народнай творчасціствораны ў 1978 годзе на аснове асабістай калекцыі Фёдара Шклярава – выхадца з мясцовага стараверскага роду, самадзейнага мастака і калекцыянера даўніны. Пастаянная экспазіцыя адкрылася ў 1987 годзе ў адрэстаўрыраваным і рэканструяваным гістарычным будынку - доме купца Грошыкава.

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцыйЦяпер у экспазіцыі Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава звыш 10 тысяч аб'ектаў, якія прадстаўляюць гісторыю і культуру стараверскай і праваслаўнай беларускай вёскі:

    • старадаўнія і стараверскія абразы

    • рукапісныя і старадрукаваныя кнігі XVI-XIX стагоддзяў

  • зборы службовых малюнкаў і прарысовак іканапісцаў XVII-XX стагоддзяў

  • калекцыі вырабаў, створаных з дапамогай унікальнага мастацкага метаду - шыцця залатымі ніткамі, бісерам і жэмчугам

  • калекцыя хатніх упрыгажэнняў (у тэхніцы разьбы) XIX - XX стст.

  • калекцыя рытуальных ручнікоў

  • археалагічныя знаходкі

  • народныя касцюмы

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцыйБеларускія стараверы стваралі рукапісныя кнігі з цудоўнымі мініяцюрамі і арнаментам, па-майстэрску пісалі абразы. У калекцыі музея ёсць рарытэты Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.

Сёння ў Веткаўскім музеі праходзяць экскурсіі (ёсць таксама электронны гід на 4 мовах), тэматычныя выстаўкі, а ў зале "Жывое рамяство" госці могуць азнаёміцца з традыцыямі і сакрэтамі беларускага ткацтва.

У Гомелі знаходзіцца філіял Веткаўскага музея, дзе часта праходзяць народныя святы ("Беларускія вячоркі"), майстар-класы (ткацтва, размалёўка велікодных яек).

Дзе знаходзіцца:
Гомельская вобл., г. Ветка, вул. Чырвоная Плошча, 5
Філіял: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў)

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"

Беларуская вёска Бездзеж, гісторыя якой налічвае больш за 600 гадоў, славіцца беласнежнымі ільнянымі фартухамі, якія сталі сапраўдным брэндам гэтай мясцовасці.

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"Для іх стварэння майстрыхі вельмі шмат працавалі. Лён збіралі ў строга вызначаны час, доўга ператвараючы яго ў найтанчэйшую пражу - лічылася, 300 нітак павінны прайсці праз заручальны пярсцёнак. Фірменнай беласці палатна дасягалі з дапамогай асаблівых сакрэтаў, а потым гатовыя фартухі расшывалі сімвалічнымі ўзорамі.

У 1999 годзе ў вёсцы адкрыўся музей "Бездзежскі фартушок" з багатай калекцыяй старадаўніх фартухоў і іншых прадметаў нацыянальнага адзення, ручнікоў.

Тут праходзяць займальныя экскурсіі, якія расказваюць пра побыт беларусаў і традыцыі народнай моды. Часта яны суправаджаюцца гульнёй і спевамі мясцовых народных калектываў. У Бездзежы можна ўбачыць рэдкі танец на вілах "Мікіта".

Бездзежскі фартушок Пры музеі адкрыты падворак "Каля Плэса". Гэта сапраўдны сялянскі дом, дзе адноўлены побыт жыхароў палескай вёскі. Турысты могуць агледзець гаспадарку і схадзіць на рыбалку, пакатацца на брычцы, пакаштаваць старадаўнія стравы (дранікі, сала, бездзежскі хлеб, свежае малако і сыры) і ацаніць смак традыцыйнай прыправы з тоўчанага семя лёну.

На Вялікдзень у Бездзежы праходзіць унікальны вясновы абрад "Стрэлка".

Дзе знаходзіцца:
Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, в. Бездзеж, вул. Піянерская, 9

Турысцка-забаўляльны комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя"

Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя"Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" размешчана пад адкрытым небам за 2 км ад Магілёва, насупраць мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".

Вёска не з'яўляецца музеем у поўнай меры, але знаёміць гасцей з асаблівасцямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя, традыцыямі народа, абрадамі, рытуаламі, рамеснымі промысламі.

У этнаграфічнай вёсцы ёсць вуліца майстроў, якая складаецца з 7 хатак:

  • майстэрня ганчара

  • пякарня

  • майстэрня цесляра

  • кузня

  • майстэрня ткачоў

  • хатка майстроў па вышыўцы, пляценню з саломкі і лазы

  • хатка Самагоншчыцы

Тут можна ўбачыць рамеснікаў за працай і набыць зробленыя іх рукамі сувеніры, пакаштаваць моцны алкагольны напой, даведацца, як у даўніну пяклі хлеб, караваі, кулічы, а таксама пачаставацца свежай выпечкай.

Візітная картка вёскі - вялізны вятрак і дом у традыцыйным шляхецкім стылі, дзе знаходзяцца гасцініца і рэстаран (харчэўня).

У турысцка-забаўляльным комплексе "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" праводзяцца этнічныя фестывалі, кірмашы і беларускія народныя святы.

Дзе знаходзіцца:
Магілёўскі раён, в. Буйнічы

Вёска-музей "Заброддзе"

Вёска-музей "Заброддзе" У гістарычных мясцінах на беразе ракі Нарачанка, дзе стагоддзе таму праходзіла лінія фронту  Першай сусветнай вайны, знаходзіцца самабытная вёска Заброддзе. Сям'я беларускага мастака і краязнаўца Барыса Цітовіча ператварыла яе ва ўнікальны музей пад адкрытым небам, прысвечаны ваеннаму мінуламу, і цікавы турыстычны комплекс – з аўтэнтычнай архітэктурай, народным побытам і традыцыямі, атмасферай творчасці.

Сёння ў "Заброддзі" госці могуць наведаць:

  • першы ў Беларусі музей гісторыі Першай сусветнай вайны, які захоўвае больш як 2000 экспанатаў: абмундзіраванне і зброю, процівагаз, дакументы і фатаграфіі, прадметы быту салдат і асабістыя рэчы ў памяць аб блізкіх;

  • музей рэтра-аўтамабіляў, дзе сабраны рарытэты 30-90-х гадоў ХХ стагоддзя: ЗІС-5, ГАЗ-67, ГАЗ М1, Willys, Opel Kadett, Opel Blitz...

  • экспазіцыю матацыклаў і веласіпедаў;

  • музей побыту стагадовай даўнасці (старадаўняя мэбля, ручнікі, адзенне, посуд, музычныя інструменты, фота);

  • кузню і лазню, якой ужо два стагоддзі;

  • творчыя майстэрні мастака і рэжысёра тэатра лялек...

На беразе ракі  – пабудаваная ў стылі XVI-XVII стст. драўляная Барысаглебская капліца ў памяць аб усіх загінулых у ваенных дзеяннях. Таксама сярод самых шануемых мясцін Заброддзя і наваколля - лазарэтныя могілкі часоў Першай сусветнай вайны і 6-метровы крыж на пахаванні паблізу ваеннага лагера, памятная капліца ў гонар 80-годдзя заканчэння вайны, стэла і камень на месцы гібелі казака Данііла Шаўчэнкі...

На працягу года ў "Заброддзі" праходзяць сімвалічныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі раёна:

  • аўтапрабег па мясцінах памяці ахвяр Першай сусветнай вайны,

  • Дзень Перамогі з памінаннем воінаў дзвюх сусветных войнаў,

  • Дзень памяці герояў...

Для турыстаў у комплексе "Заброддзе" адкрыты аўтэнтычныя сялянскія домікі і ўладкаваны палатачныя гарадкі, працуюць летняе кафэ і сувенірная крама, прапануюцца экскурсіі і забаўляльныя праграмы.

Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Заброддзе

ВИРТУАЛЬНЫЕ МУЗЕИ

свернуть

Спасылкі на беларускія сайты

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Изображение http://kazki.unicef.by/

 

Казкi беларускiя 

http://kazki.by/

 

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

 

http://www.veselka.by/

 

"Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў.

Изображение http://www.dzietki.org/

 

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

Изображение http://www.veselka.by/?page_id=4543
свернуть

"Чытанка для дзіцячага садка" на смартфонах

 

Праілюстраваныя і агучаныя дзіцячыя кнігі, вясёлыя песенькі ды мілагучныя калыханкі, чытанкі, мультфільмы, і ўсё гэта на беларускай мове!

Кнігі дзеткам:
- беларускія народныя казкі
- аўтарскія казачныя гісторыі
- пазнавальныя кнігі
 

 Усе кнігі яскрава праілюстраваныя і прафесійна агучаныя, разлічаныя на дашкольны і малодшы школьны ўзрост.
"Чытанка для дзіцячага садка" утрымлівае больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў.
Песенькі:
   Слухаючы музычныя творы dream-band "Агатка" цяжка ўседзець на месцы, бо гэта суцэльная весялосць і гарэзлівасць! У "Краіне казак" вы знойдзеце песні на словы беларускіх паэтаў (Р.Барадуліна, І.Бурсава, А.Хадановіча і інш.), а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.
Альбом "Мой сябар анёлак" - супольны музычны праект Змітра Вайцюшкевіча, WZ-orkiestra і салістаў з шэрагу беларускіх гуртоў на вершы Арцёма Кавалеўскага!
Калыханкі:
  Улюбёныя і малавядомыя, аўтэнтычныя і сучасныя, — ў "Краіне казак" вы знойдзеце калыханку на любы густ. І нават зможаце прачытаць і вывучыць словы, каб наступным разам праспяваць яе свайму дзіцяці самім!
Калыханкі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча абавязкова прыдуцца даспадобы і дзеткам, і дарослым!
   35 аўтарскіх аўдыёказак Сяргея Вітушкі, Алены Масла і Ігара Кузьмініча, "Казачкі на добры сон" Віталя Краўчанкі!
Карткі Домана для самых маленькіх.
У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» (укладальнікі Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі)

І шмат, шмат беларускіх мультфільмаў.

Спампаваць праграму бясплатна можна тут:

 https://play.google.com/store/apps/s?id=org.alex73.android.dzietkam .

свернуть

Народныя казкі для дзяцей ад ЮНІСЕФ

Беларускія гульні

Блін гарыць

Мэта:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.

Змест:Гуляючыя чэрцяць на зямлі круг, у які і становяцца. Лавец, стаўшы спінай да круга на адлегласці 3 – 4 м., гаворыць: “Блін гарыць!”. Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы у яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміці каго-небудзь з ігракоў. Той, каго заплямілі, становіцца лаўцом, і гульня працягваецца. Лавеец мае права пляміць ігракоў, якія знакодзяцца са знешняго боку круга.

 

Золата

Мэта:Садзейнічаць развіццю хуткасці рэакцыі, спрытнасці, назіральнасці.

Інвентар:“Золата” – невялікі каменьчык, гузік, манета.

Змест гульні:Гуляючыя садзяцца ў рад. Вядучы непрыкметна хавае “золата” ў руках каго-небудзь з ігракоў. Потым ён адыходзіць на 3 – 4 крокі і крычыць: “Золата, да мяне!”Той, у каго схавана “золата”, павінен усхапіцца і бегчы да вядучага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць іграка з “золатам”. Калі яму не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, калі ж удаецца, - ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца. Гуляючыя не павінны падаваць выгляду, што “золата” ў іх няма. 

 

Міхасік.

Мэта:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.

Інвентар:Абручы або кольцы.

Змест гульні:Для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў, але па колькасці іх павінна быць на адно менш, чым ігракоў.Кольцы раскладваюцца па крузе, і вакол іх становяцца ігракі. Адзін з гуляючых гаворыць такія словы:Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!Лапаточкі абувай, абувай!Гучыць музыка, ігракі, танцуючы, рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй “абуць лапці” – заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Ігрок, які застаўся без “лапцяў”, з гульні выбывае. Пасля гэтага забіраецца адзін абруч і гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін ігрок. Ён лічыцца пераможцам. Ігракі маюць права заняць месца ў адным з абручоў толькі пасля заканчэння музыкі. Рухаюцца по крузе, састаўленым з кольцаў, дазваляецца толькі з яго знешняга боку.

 

Церамок.

Мэта:Садзейнічаць развіццю ўмення трапна кідаць мяч, спрытнасці, хуткасці.

Інвентар:Мяч.

Змест гульні:Кожны ігрок (акрамя вядучага) малюе сабе маленькі кружок – “церамок”. Вядучы, стоячы ўбаку, падкідае мяч угару. У гэты час усе гуляючыя мяняюцца “церамкамі”, перабягаючы з кружка ў кружок. Вядучы ловіць мяч і кідае ў іграка, які не паспеў перабегчы і заняць “церамок”. Калі мяч трапіць у яго, вядучы становіцца ў свабодны “церамок”, а няспрытны ігрок пачынае вадзіць. Нельга кідаць мяч у іграка, які паспеў заняць “церамок”.

 

Абарона крэпасці

Мэта:Садзейнічаць развіццю спрытнасці, вокамера, умення моцна і трапна кідаць мяч.

Інвентар:Два мячы, стул.

Змест гульні:Удзельнікі гульні выбіраюць вядучага і становяцца ў круг. Пасярод круга ставяць стул і кладуць на яго мяч. Другі мяч – у аднаго з удзельнікаў гульні. Гуляючыя перакідаюць яго адзін аднаму, стараючыся выбраць зручны момант і збіць мяч, які ляжыць на стуле. Вядучы, стоячы каля стула, адбівае або ловіць мяч: абараняе крэпасць. Ігрок, якому ўдасцазбіць мяч, становіцца вядучым.Варыянт гульні.Калі вядучы зловіць мяч, то ігрок, які яго кідаў, выбывае з гульні. Перамагае той вядучы, які выведзе з гульні большую колькасць удзельнікаў. 

 

Барада

Мэта:Садзейнічаць развіццю спрытнасці, каардынацыі рухаў.

Змест гульні:Гуляючыя выбіраюць вядучага і завязваюць яму рукі за спіной, або ён за спіной трымае адной рукой запясце другой, якой і ловіць ігракоў. Тыя разбягаюцца па пляцоўцы, а вядучы стараецца ўхапіць пальцамі каго-небудзь з іх. Калі гэта яму ўдаецца, то злоўлены замест яго становіцца “барадой”. Вядучы не павінен расчэпліваць рукі. Вядучаму не дазваляецца даганяць увесь час аднаго і таго ж іграка. Новаму вядучаму нельга адразу лавіць таго, хто толькі што быў “барадой”.

 

Браднік

Мэта:Садзейнічаць развіццю спрытнасці, пачуцця прасторы, увагі.

Змест гульні:Гуляючыя пры дапамозе лічылкі выбіраюць “рыбака” і завязваюць яму вочы. Затым пляскаючы у далоні, ходзяць вакол яго, а ён ловіць іх. Калі на шляху “рыбака” сустракаецца перашкода (яма, слуп, сцяна і да т.п.), дзеці гавораць яму: “Глыбока”; калі ён абыходзіць гэтую перашкоду, гавораць: “Мяльчэй”, а калі абыдзе – “Мелка”. Злавіўшы іграка, “рыбак” павінен назваць яго імя. Калі адгадае, то злоўлены ігрок становіцца “рыбаком” і гульня пачынаецца зноў, а калі не – дзеці крычаць: “Жабу злавіў” і рыбак адпускае іграка. У час гульні дзеці перамяшчаюцца толькі павольна.

 

Гарачае месца

Мэта:Садзейнічаць развіццю хуткасці, вынослівасці.

Змест гульні:На зямлі абазначаецца “гарачае месца” – круг дыяметрам каля 2 м. Выбіраюць вядучага. Ён становіцца на некаторай адлегласці ад “гарачага месца” і ахоўвае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў “гарачае месца”. Той, каго вядучы запляміць, становіцца яго памочнікам, і яны разам ловяць астатніх. Зх павілічэннем ліку памочнікаў забягаць у “гарачае месца” становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Той, хто трапіць туды, можа адпачыць там некаторы час, але затым павінен выбегчы і паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца. Ігрок, які трапіў у “гарачае месца”, адпачывае там, а затым зноў пакідае яго. Злоўленым лічыцца той, да каго вядучы дакрануўся рукой. 

 

Гусі ляцяць!

Мэта:Садзейнічаць развіццю ўвагі, каардынацыі рухаў, кемлівасці.

Змест гульні:Гуляючыя выбіраюць вядучага, а самі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падае каманды: “Гусі ляцяць!”, затым: “Качкі ляцяць!”, “Вароны ляцяць!”, “Шпакі ляцяць!” і г.д. ігракі падымаюць рукі ўгору і махаюць імі, нібы птушкі крыламі, пры гэтым гучна гавораць: “Ляцяць!”. Потым хутка апускаюць рукі. Час ад часу вядучы спрабуе заблытаць ігракоў, кажучы: “Карасі ляцяць!”, “Зайцы ляцяць!”. Гуляючыямогуць дапусціць памылкі і памахаць крыламі. Той з ігракоў, хто памыліўся, атрымлівае штрафное ачко. Перамагае той ігрок, які ні разу не памыліўся. Праз пэўны час (по дамоўленнасці) гуляючыя мяняюць вядучага. 

 

Лес, балота, возера.

Мэта:Садзейнічаць развіццю ўвагі, спрытнасці, мыслення.

Змест гульні:Чэрціцца круг такога памеру, каб у ім маглі змясціцца ўсе ігракі, а непадалёку – тры кругі прыблізна на аднолькавай адлегласці ад першага.У першы круг становяцца ўсе гуляючыя, а астатнія кругі абазначаюць “лес”, “балота”, “возера”. Вядучы называе звера, птушку, рыбу ці любую іншую істоту і хутка лічыць да ўмоўнага ліку. Усе бягуць, і кожны становіцца ў той круг, які, на яго думку, адпавядае месцу пражывання названага звера, птушкі і т.п. пераможцам лічыцца той, хто ні разу не памыліўся за ўсю гульню.Мяняць круг, у які прыбег, неельга. Калі ігрок хоць адной нагой стане не ў той круг, ён выбывае з гульні або атрымлівае штрафное ачко. Той, хто не дабег да круга ці прыбег апошнім, таксама атрымлівае штрафное ачко. Набраўшы 3 – 5 штрафных ачкоў, ігрок выыбывае з гульні. 

 

Лянок.

Мэта:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.

Змест гульні:Перад пачаткам гульні выбіраюць вядучага. Затым на зямлі чэрцяць кружкі – “гнёзды”, якіх павінна быць на 2 – 3 менш, чым гуляючых. Пасля гэтага ўсе становяцца ў агульны круг і бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па крузе і робіць розныя рухі: прысядае, падскоквае іг.д. гуляючыя не разнімаючы рук, павінны паўтараць іх. Нечакана вядучы камандуе: “Садзі лянок!”. Кожны ігрок імкнецца заняць “гняздо”. Той, хто не зойме, лічыцца “пасаджаным”, і яго “садзяць” у “гняздо”, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паўтараецца. Перамагае той, хто зойме апошняе свабоднае “гняздо”.   

 

Паляванне на лісаў.

Мэта:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.

Змест гульні:Гуляючыя выбіраюць “паляўнічага” і пяць “лісаў”. Астатнія, узяўшыся за рукі, утвараюць некалькі маленькіх кругоў, якія раўнамерна размяшчаюцца на пляцоўцы. Кожны круг – гэта “нара”, дзе жыве адзін “ліс”. Каля кругоў бегае “ліс”, у якога няма “нары”. За ім ганяецца “паляўнічы”. Як толькі “ліс”залазіць у якую-небудзь “нару”, то “ліс”, што ў ёй знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе і ўцякаць ад паляўнічага ў другую “нару”. Злоўлены “ліс” становіцца “паляўнічым”. У кожнай “нары” павінен жыць толькі адзін “ліс”. “паляўнічы” не мае права лавіць “ліса”, які схаваўся ад яго ў круг (“нару”).

свернуть

Воспитываем патриотов с детства

 

И если мы хотим, чтобы наши дети полюбили свою страну, свое село, нам нужно показать их с привлекательной стороны. Очень важно привить детям чувство любви и привязанности к природным и культурным ценностям родного края. Тем более, что нам есть чем гордиться. К.Д. Ушинский писал: “Ребенку нечего отрицать, ему нужна положительная пища, кормить его ненавистью, отчаянием и презрением может только человек, не понимающий потребностей детства”. Таким образом, проблема патриотического воспитания подрастающего поколения сегодня одна из наиболее актуальных.

Нравственно-патриотическое воспитание ребенка дошкольника — сложный педагогический процесс. В основе его лежит чувство Родины... Оно начинается у ребенка с отношения к семье, к самым близким людям — к матери, отцу, бабушке, дедушке. Это корни, связывающие его с родным домом и ближайшим окружением. Чувство Родины начинается с восхищения тем, что видит перед собой малыш, чему он изумляется и что вызывает отклик в его душе. И хотя многие впечатления еще не осознаны им глубоко, но, пропущенные через детское восприятие, они играют огромную роль в становлении личности патриота.  И наша задача — отобрать из массы впечатлений, получаемых ребенком, наиболее доступные ему: природа и мир животных, труд людей, традиции дома (учреждения дошкольного образования, родного края), общественные события и т.д. Исходя из этого, работа по нравственно-патриотическому воспитанию в учреждении дошкольного образования включает в себя целый комплекс задач:

— воспитание у ребенка любви и привязанности к своей семье, дому, дошкольному учреждению, улице, городу;

— формирование бережного отношения к природе и всему живому;

— воспитание уважения к труду (человеку-труженику, результатам его труда);

— развитие интереса к белорусским традициям и промыслам;

— формирование элементарных знаний о правах человека;

— расширение представлений о городах  Беларуси;

— знакомство воспитанников с символами государства (герб, флаг, гимн);

— развитие чувства ответственности и гордости за достижения страны;

— воспитание уважительного отношения к защитникам Отечества, традициям государства, общественным праздникам;

— формирование толерантности, чувства уважения к другим народам, их традициям.

свернуть

Патриотическое воспитание

Любовь к родному краю, к родной культуре, к родной речи начинается с малого – с любви к своей семье, к своему дому. Постепенно расширяясь, эта любовь переходит в любовь ко всей стране, к ее прошлому и настоящему, а затем ко всему человечеству.

Патриотизм - сложное и высокое человеческое чувство, оно так многогранно по своему содержанию, что неопределимо несколькими словами.

Для маленького ребенка Родина начинается с родных мест - с улицы, на которой он живет, где находится его детский сад. Постепенно дети получают представления о родном городе, селе, посёлке. Под руководством воспитателя дети знакомятся с достопримечательностями улицы, на которой они живут, узнают о том, чем славится их город, село, начинают гордиться им. Дошкольники узнают о людях, прославивших себя трудом, боевыми заслугами, чьими именами названы города, улицы, площади. Их знакомят с некоторыми событиями прошлого. Чтобы вызвать уважение к героизму и мужеству советских людей, отдавших жизнь за Родину в Великой Отечественной войне, их ведут к памятникам героев.

Воспитание патриотических чувств у детей дошкольного возраста - одна из задач нравственного воспитания, включающая в себя воспитание любви к близким людям, к детскому саду, к родному городу, посёлку и родной стране.

Патриотизм – это любовь к Родине, преданность ей, ответственность и гордость за нее, желание трудиться на ее благо, беречь и умножать ее богатства. Невозможно воспитать чувство собственного достоинства, уверенность в себе, а, следовательно, полноценную личность, без уважения к истории и культуре своего Отечества, к его государственной символике. Дошкольникам, особенно старшего возраста, доступно чувство любви к родному городу, посёлку,  родной природе, к своей Родине. А это и есть начало патриотизма, который рождается в познании, а формируется в процессе целенаправленного воспитания.

Патриотическое воспитание в детском саду - это процесс освоения, наследования традиционной отечественной культуры.

Для того, чтобы с малых лет растить патриотов, воспитатели должны ясно представлять себе, в чём состоит своеобразие патриотизма ребёнка- дошкольника, каковы пути и методы патриотического воспитания в детском саду. Содержание и методы патриотического воспитания должны соответствовать возрастным особенностям детей. Самый существенный результат патриотического воспитания в детском саду - это положительный сознательный настрой детей, их общественно-нравственная направленность, живой интерес к общественным явлениям и событиям, происходящим в городе, стране, чувство радости, гордости за наши достижения.

Успех патриотического воспитания детей дошкольного возраста во многом зависит от родителей, от семьи, от той атмосферы, которая царит дома. Поэтому необходимо объединить усилия детского сада и семьи.

«Воспитание любви к малой Родине»

Детство – ответственный этап в становлении личности и ее нравственной сферы. Понятие патриотизма многообразно по своему содержанию – это и уважение к культуре своей страны, и ощущение неразрывности с окружающим миром, и гордость за свой народ и свою Родину.

Ребенок с первых лет жизни должен сердцем и душой полюбить свой родной край, культуру, испытывать чувство национальной гордости, что называется «пустить корни в родную землю».

Любовь к Родине начинается у ребенка с отношения к семье, к самым близким людям – к матери, отцу, бабушке, дедушке. Это корни, связывающие его с родным домом и ближайшим окружением; с восхищения тем, что видит перед собой малыш, чему он изумляется и что вызывает отклик в его душе.

Есть Родина большая и родина малая. Большая Родина – это наша страна Республика Беларусь. А малая родина – это место, где человек родился и живет.

Организовывайте поездки, экскурсии по родному краю. Вы удивитесь сами, и обогатите внутренний мир вашего ребёнка открывшимися возможностями. Красота природы, богатое историческое прошлое и настоящее края, таланты народа, его уникальные умения в прикладном народном творчестве, настоящая кладовая познаний родного края.

Уважаемые родители! Поставьте своей целью воспитать у своих детей любовь к своей станице. Но прежде вам самим необходимо изучить её историю, посетить музеи и памятные места.

Воспитание детей – дело не только нас, воспитателей и педагогов. Неотъемлемой частью в этом деле является личный пример родителей. Вы, уважаемые родители – первые воспитатели ребёнка. Поэтому, в выходные дни совершайте с детьми экскурсии по памятным местам. К. Паустовский говорил: «человеку нельзя жить без родины, как нельзя жить без сердца» Но нельзя любить то, чего не знаешь. Поэтому наша задача – научить детей любить свой край, а, следовательно, больше узнавайте о нём, умейте ценить его историю.

Уважаемые родители! Любите свой край! И свою любовь к нему передавайте детям.

Рекомендации для родителей.

Воспитание маленького патриота начинается с самого близкого для него - родного дома, улицы, где он живет, детского сада.

Обращайте внимание ребенка на красоту родного города.

Во  время  прогулки  расскажите,  что  находится  на  вашей  улице, поговорите о значении каждого объекта.

Дайте  представление  о  работе  общественных  учреждений:  почты, магазина, библиотеки и т. д. Понаблюдайте за работой сотрудников этих учреждений, отметьте ценность их труда.

Вместе с ребенком принимайте участие в труде по благоустройству и озеленению своего двора.

Расширяйте собственный кругозор.

Учите ребенка правильно оценивать свои поступки и поступки других людей.

Читайте ему книги о родине, ее героях, о традициях, культуре своего народа

Поощряйте ребенка за стремление поддерживать порядок, примерное поведение в общественных местах.

свернуть